36 чалавек спрабавалі незаконна перасекчы беларуска-польскую мяжу
27 снежня пасля поўначы ў ваколіцах Мельніка над Бугам група з трыццаці шасці іншаземцаў з прымяненнем сілы спрабавала перасекчы мяжу Польшчы з боку Беларусі. Яны кідалі камяні ў бок польскіх патрулёў. Ніхто не пацярпеў – пішуць ў Твітары польскія памежнікі.
26 снежня нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу паспрабавалі 6 чалавек.