У Аляксандра Фядуты дыягнаставалі вострую сардэчную недастатковасць



На Валадарцы ў Аляксандра Фядуты здарыўся прыступ стэнакардыі і арытміі. Пра гэта стала вядома праваабаронцам. Акрамя гэтага, Фядута абвесціў медыцынскую забастоўку — ён адмаўляецца прымаць таблеткі, без якіх у палітолага можа здарыцца інфаркт. Гэта яго пратэст супраць абмежаванняў у ліставанні з роднымі.

Аляксандра Фядуту затрымалі 12 красавіка ў Маскве. Ён з’яўляецца разам з Рыгорам Кастусёвым і Юрасём Зянковічам фігурантам крымінальнай справы аб “змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам”.