Юрый Стыльскі зладзіў канцэрт у Кіеве



Лідар беларускага гурта “Дай Дарогу” Юрый Стыльскі зладзіў у Кіеве святочны канцэрт. Атмасфера падзеі атрымалася шчырай і сяброўкай: сумесныя спевы любімых хітоў з прыхільнікамі, дэмакратычныя размовы з музыкам, бесперашкодная замова кампазіцый… Падзея хутчэй нагадвала душэўны кватэрнік.

“Такі фармат канцэрта – невыпадковы”, – прызнаецца Юрый Стыльскі.

– У мяне такая апошнім часам місія – проста сагрэць людзей, згуртаваць, каб беларусы адчулі, што яны разам, падняць настрой. Таму канцэрт абсалютна бясплатны. Я кажу, каб людзі прыязджалі акрыяць духам. У Львове мы такі канцэрт зрабілі, калі сабралася вельмі шмат людзей у клубе. Вось гэтым людзям, якія пераехалі і жывуць амаль так, як і я, на чамаданах, і не ведаюць, дзе спатыкнуцца і як сябе вызначыць у гэтым жыцці абсалютна ў іншым горадзе, для іх гэта глыток паветра.

Убачыць гэты канцэрт пашчасціла не толькі гасцям клуба, але і аматарам сацыяльных сетак: стрым з імпрэзы ладзіўся ў інстаграме клуба “Торвальд”, дзе і прайшоў канцэрт.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя