На Берасцейшчыне нязменна расце лічба палітвязняў
Плюс адзін – на Берасцейшчыне нязменна расце лічба палітвязняў. Гэтым разам прадстаўнікі праваабарончай супольнасці дадалі да спісу Зміцер Андрасюк:
Жыхар Берасця Зміцер Андрасюк асуджаны па артыкулу 402 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або адмова або ўхіленне ад дачы паказанняў.
Грамадскі дзяяч праходзіў сведкам па справе берасцейскіх палітвязняў — блогераў Сяргея Петрухіна і Аляксандра Кабанава, якім прысуджана па тры гады калоніі агульнага рэжыму. Крымінальная справа была заведзеная ў адказ на тое, што Зміцер Андрасюк адмовіўся даваць хоць якія сведчанні ў адносінах да прадстаўнікоў каналу Народны рэпартэр. Актывіст палічыў, што суддзя не прадставіў яму службовае пасведчанне.
Па выніках палітвязень быў пакараны на тры месяцы пазбаўлення волі, фактычна месяц ён ужо правёў за кратамі.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя