Грамадзянін Расеі Ягор Дуднікаў асуджаны ў Беларусі на 11 гадоў зняволення



Грамадзянін Расеі Ягор Дуднікаў асуджаны ў Беларусі на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму (менавіта такі тэрмін і прасіў пракурор).

Яго пакаралі за ўдзел у пратэстах у нашай краіне. Дуднікава прызналі вінаватым у „распальванні групай асоб сацыяльнай варожасці” і „закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі з выкарыстаннем сеткі інтэрнэт”. 21-гадовы Дуднікаў, па версіі следства, зрабіў больш за паўсотні аўдыёзапісаў, у якіх былі заклікі да ўдзелу ў „масавых беспарадках” і „пагрозы на адрас прадстаўнікоў дзейнай улады”. Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Крымінальную справу разглядаў Менскі гарадскі суд.

Ягор Дуднікаў знаходзіцца за кратамі ў Беларусі з траўня 2021 года, ён прызнаны беларускімі праваабаронцамі палітвязнем.

Беларускае Радыё Рацыя