Прэзідэнт Польшы Анджэй Дуда наклаў вета на рэзанансны закон аб СМІ



Прэзідэнт Польшы Анджэй Дуда наклаў вета на рэзанансны закон аб СМІ.

Крытыкі гэтага дакумента ўпэўнены, што ён накіраваны выключна супраць аднаго з незалежных тэлеканалаў TVN24, які крытыкуе ўрад. Закон забараняе кампаніям з краін, якія не ўваходзяць у Еўрапейскую эканамічную зону, кантраляваць польскія СМІ.

Урадавая партыя «Права і Справядлівасць» (ПіС) абгрунтоўвала патрэбу ў законе тым, што замежныя карпарацыі маюць зашмат уплыву на польскія медыя. У выпадку яго ўваходжання ў сілу, амерыканская карпарацыя Discovery павінна была б прадаць сваю  долю ў канале TVN24.

Раней у Варшаве прайшла акцыя пратэсту супраць новага закона.

Беларускае Радыё Рацыя