Валер Карбалевіч: Праект новай Канстытуцыі зроблены пад Лукашэнку



Праект новай Канстытуцыі зроблены пад Лукашэнку. Транзіт улады вырашана не праводзіць, зазначае палітычны аналітык Валер Карбалевіч:

Канстытуцыя рыхтавалася на новага прэзідэнта, а Лукашэнка перадумаў сыходзіць, ён застаецца. І ў выніку атрымалася, што гэтая Канстытуцыя дыялогу, і яна яму зусім непатрэбная. Тыя паўнамоцтвы, якія ў яго ёсць, яны цалкам пасуюць, і нічога новага прыдумляць не трэба. Але машына рэферэндуму ўжо запушчаная, і спыніць яе будзе не вельмі добра, бо будзе скандал.

У выніку Лукашэнку давядзецца да канца сваёй кадэнцыі жыць пры новай Канстытуцыі, якая абмяжоўвае яго паўнамоцтвы. Захаваць неабмежаваную ўладу ён зможа ўзначаліўшы адначасова прэзідыум Усебеларускага народнага сходу. Ці прыме такую канфігурацыю Крэмль?

– Прыме, бо зараз Расея ўступае ў вельмі жорсткі канфлікт з Захадам. І ў такім жорсткім канфлікце адзіны саюзнік у Расеі  – гэта лукашэнкаўская Беларусь.

Мяркуецца, што рэферэндум па новай Канстытуцыі адбудзецца 27 лютага наступнага году.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:  

Беларускае Радыё Рацыя