Чым жыве беларуская дыяспара Нямеччыны?



Шмат хто згубіў веру ў перамены і падае матывацыя, але нягледзячы на гэта застаюцца тыя, каго не зламіў 21-год, хто працягвае выходзіць на акцыі дзеля будучыні Беларусі. Так зараз выглядае сітуацыя з салідарнымі дзеяннямі ў беларускай дыяспары ў Германіі, – распавяла беларуска Вераніка Круглова:

„Хто як адзін аднаго падтрымлівае. Я не спыняюся, але ж мне не так проста, я магу выходзіць на вуліцы, я нічога ўжо не баюся. Нас мала, але мы ёсць, я ведаю, што мы пераможам. І ведаю, што ўсё будзе добра, але трэба чакаць”

Вераніка Круглова звярнула ўвагу, што зараз замест акцый салідарнасці можна часцей сустрэць фармат выставаў, перформансаў, сумесных адзначэнняў святаў ды так далей.

Беларускае Радыё Рацыя