У Варшаве паказваюць спектакль пра беларускіх палітвязняў
28 снежня ў варшаўскім Новым Тэатры (Nowy Teatr) прайшла прэм’ера спэктаклю Івана Вырыпаева — «1,8 М», заснаванага на рэальных гісторыях пацярпелых ад уладаў Беларусі.
«1,8 квадратнага мэтра» — «столькі месца прызначана чалавеку ў перапоўненых беларускіх турмах», — гаворыцца ў анонсе падзеі.
Пастаноўку «1,8 М» плануюць прэзэнтаваць па ўсёй Еўропе. Аўтары сцвярджаюць, што адна з галоўных мэтаў — прыцягнуць увагу да трагедыі ў Беларусі за яе межамі.