Асноўнае месца ў папраўках Канстытуцыі адводзіцца Усебеларускаму народнаму сходу
Як і чакалася, асноўнае месца ў папраўках і дапаўненнях у чарговай рэдакцыі Канстытуцыі адводзіцца Усебеларускаму народнаму сходу. Гэта будзе новы найвышэйшы дзяржаўны орган у краіне, які па вялікаму рахунку займее функцыі поўнага кантралявання жыццядзейнасці краіны.
Ствараецца “беларускае палітбюро”, – адзначае старшыня Пінскай арганізацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Вераніка Іванова:
„Будзе аналаг палітбюро ў савецкі час, які будзе прымаць менавіта тыя рашэнні, якія заўгодна толькі аднаму чалавеку, і я мяркую, што гэта будзе імітацыя дэмакратыі, а па факце гэта будзе такі шматгаловы змей. Так, як туды будуць прызначацца выключна правераныя людзі, у гэтым можна не сумнявацца, усе ведаюць, як у нас праходзіць выбарчы працэс, то раскол у іх можа быць толькі на ўзроўні дзяльбы партфеляў, не больш чым. Я мяркую, што гэта зробіць уладу яшчэ больш маналітнай„
П.С.: Будет аналог політбюро…
А.С.: …ешё более моналітной.
Час: 25 сек.
2021-12-29_savicz_praekt
Адводка:
Новая рэдакцыя напрацягу месяца вынесена на грамадскае абмеркаванне. Пасля яе павінны афіцыйна зацвердзіць і апублікаваць у сродках масавай інфармацыі, каб перайсці да аб’яўлення рэферэндума.