Ліквідаваны ў Беларусі ПЭН-цэнтр адрадзіўся за мяжой



Ліквідаваны ў Беларусі ПЭН-цэнтр адрадзіўся за мяжой. Чальцы Беларускага ПЭН-цэнтру правялі ўстаноўчы сход у замежжы і пастанавілі ўтварыць новую арганізацыю пад назвай “Беларускі ПЭН” пасля таго, як у верасні Вярхоўны Суд Беларусі ліквідаваў Беларускі ПЭН-цэнтр, што існаваў з 1989 года.

Беларускі ПЭН у новым варыянце застаецца паўнапраўным чальцом Міжнароднага ПЭНу (супольнасці паэтаў, эсэістаў і навелістаў).

Старшынёй Беларускага ПЭНу выбралі Таццяну Нядбай. У раду ўвайшлі Святлана Алексіевіч (старшыня «ліквідаванай версіі» Беларускага ПЭН-цэнтру ў 2019-2021 гадах), Андрэй Хадановіч (старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру ў 2008-2017 гадах), філосаф Вольга Шпарага, паэтка і перакладчыца Юлія Цімафеева і іншыя.