Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі адказаў на петыцыю грамадзянаў
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі адказаў на петыцыю грамадзянаў. Падпісанты прасілі даць прававую ацэнку мігрантам, што на беларускім баку высякалі дрэвы і шкодзілі маёмасць, а таксама ўладам, якія «бяздзейнічалі і патуралі». Тэкст звароту апублікавалі на партале «Зручны горад», ён сабраў блізу 1000 подпісаў. Адказ прыйшоў за подпісам начальніка ўпраўлення Андрэя Куксава.
«Беручы пад увагу ўразлівае становішча бежанцаў, нязначнасць учыненых імі дзеянняў, а таксама той факт, што большасць падзеяў, звязаных са спробамі падачы хадайніцтваў аб наданні прыстанішча адбываюцца на замежнай тэрыторыі, адміністрацыйны або крымінальны працэс у адносінах да названай катэгорыі асобаў не пачынаўся», – гаворыцца ў адказе.