Ад каронавірусу ў Беларусі памерлі амаль 30 праваслаўных святароў
Ад каронавірусу ў Беларусі памерлі 28 праваслаўных святароў, у тым ліку былы кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата.
Агулам пандэмія закранула 787 праваслаўных святароў, якія служаць у краіне. Як адзначае сайт БПЦ, для людзей, якія знаходзяцца на лячэнні або праходзяць курс рэабілітацыі, на рэгулярнай аснове праводзяцца трансляцыі богаслужэнняў на дзяржаўных тэлеканалах.
Беларускае Радыё Рацыя