У Берасці распавядалі пра дзеяча БНР Аляксандра Цвікевіча
Ушанаваць памяць беларускага палітычнага і навуковага дзеяча Аляксандра Цвікевіча прапануюць берасцейскія прадстаўнікі Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) разам з актывістамі кампаніі ’’Гавары Праўду!’’. Бюлетэнь ’’За наш горад’’, які прысвечаны гэтай тэме, яны распаўсюджвалі на цэнтральных вуліцах Берасця і каля Дзяржаўнага ўніверсітэту імя Пушкіна. „Галоўны ўхіл мы робім на асветніцкую і інфармацыйную працу”, – адзначае адзін з арганізатараў акцыі, палітык Ігар Маслоўскі:
– Намі распаўсюджаны адмысловы выпуск бюлетэню “За наш горад”. Тэма: Беларуская Народная Рэспубліка. Гэта гісторыя, гэта “бацькі” заснавальнікі БНР, гэта таксама прадстаўнікі Берасцейшчыны, якія былі ў БНР. Калі казаць дакладна, то гэта Аляксандр Цвікевіч.
Адно з месцаў для распаўсюду бюлетэня актывісты абралі не выпадкова. У старым корпусе педагагічнага ўніверсітэту размяшчалася мужчынская гімназія, у якой навучаўся будучы гісторык, філосаф, дыпламат, прэм’ер-міністр Беларускай Народнай Рэспублікі Аляксандр Цвікевіч.
Беларускае Радыё Рацыя