Пуцін павіншаваў Лукашэнку, але не павіншаваў прэзідэнтаў Украіны, Грузіі і краінаў Балтыі
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін павіншаваў з Новым годам кіраўнікоў 42 дзяржаваў, у тым ліку ЗША і Ватыкана.
Тэлеграма апублікаваная на сайце Крамля.
Пуцін павіншаваў у тым ліку Аляксандра Лукашэнку, старшыню КНР Сі Цзіньпіна, канцлера Нямеччыны Оляфа Шольца, прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі Борыса Джонсана і каралеву Лізавету II, прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, У віншаванні не аказалася імёнаў прэзідэнтаў Украіны Уладзіміра Зяленскага і Грузіі Саламэ Зурабішвілі. Без віншаванняў Пуціна засталіся лідары краінаў Балтыі — Літвы, Латвіі і Эстоніі.