Пікет салідарнасці з Паўлам Севярынцам у Варшаве



Суполка партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Варшаве правяла пікет салідарнасці са сваім сустаршынём, палітвязнем Паўлам Севярынцам. На пікеце прысутнічалі сябры партыі, якія знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі.

Удзельнікі акцыі з цеплынёй гаварылі пра свайго лідара, якому споўнілася 45 год, кажа кіраўнік суполкі Яўген Дудкін:

Паказаць, каб Павел адчуваў нашу падтрымку, – гэта самае важнае. А па-другое, каб іншыя сябры БХД таксама не апускалі рукі і папросту трывалі. Таму што Павел нясе вялікі крыж, і нам трэба рабіць усё магчымае, каб мы таксама былі падрыхтаванымі да далейшай барацьбы, гэта вельмі важна.

Успаміны пра Паўла Севярынца, віншаванні і пажаданні, а таксама анлайн-сустрэча з яго роднымі працягнуліся на святочнай вечарыне пасля пікета. Вечарына праходзіла ў Цэнтры беларускай  салідарнасці. 

       

                  

Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя