Ініцыятыва “Вулічная медыцына” спыняе сваю дзейнасць



Ініцыятыва “Вулічная медыцына”, якая аказвала медыцынскую дапамогу бяздомным, спыняе сваю дзейнасць. У самой ініцыятыве тлумачаць, што апошнім часам стала цяжэй весці легальную дзейнасць, распавядаць пра сабе, дзяліцца гісторыямі валанцёраў і пацыентаў, атрымліваць дапамогу ад донараў. Акрамя таго, цяжэй стала і забяспечваць бяспеку валанцёраў. Пры гэтым у ініцыятыве спадзяюцца, што змогуць у будучыні ўзнавіць сваю працу.