Амаль 40 тысяч незаконных спробаў перасячэння беларуска-польскай мяжы ў 2021 годзе
У 2021 годзе польска-беларускую мяжу спрабавалі незаконна перасячы 39,7 тысяч разоў, у тым ліку ў снежні — 1,7 тысячы, паведамляе Дзяржаўная памежная служба Польшчы.
За мінулыя суткі на польска-беларускай мяжы спынілі 44 спробы незаконнага перасячэння мяжы. У раёне Ліпска да мяжы падышла група з 20 мігрантаў, а на ўчастку каля Нараўкі зафіксавана пашкоджанне калючага дроту, піша ведамства.
Больш за 11 тысяч мігрантаў прыбылі ў Нямеччыну праз Беларусь летась
За 2021 год у Нямеччыну праз тэрыторыю Беларусі і Польшчы прыбылі 11 213 нелегальныя мігранты, да канца году іх колькасьць стала зьніжацца, паведаміла федэральная паліцыя ФРГ.
Колькасць мігрантаў пачала расці ўлетку, піша ведамства. У жніўні ў Нямеччыну ўехалі 474 нелегальныя мігранты, пасля чаго іх колькасць рэзка ўзрасла — да 2049 чалавек у верасні. У кастрычніку плынь мігрантаў вырасла да 5294 чалавек, да лістапада — знізілася да 2849, у снежні зафіксавалі ўезд 521 нелегальнага мігранта.
Нямецка-польская мяжа ёсць унутранай мяжой Шэнгенскай зоны, яе можна перайсьці ў кожны час і кожным пункце. Але на фоне міграцыйнага крызісу на польска-беларускай мяжы нямецкая паліцыя ўзмацніла жорсткасць мераў кантролю ў сваіх прымежных раёнах, адзначаецца ў прэс-рэлізе нямецкай паліцыі.