У Менску патлумачылі прапанову аб забароне фінансаваць выбары з-за мяжы
Ідэя забараніць фінансаванне выбарчых кампаній з-за мяжы, якая прапісана ў праекце новай канстытуцыі Беларусі, прадыктавана вопытам папярэдніх гадоў, заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергяенка.
Плануецца, што канстытуцыйны рэферэндум у Беларусі адбудзецца ў другой палове лютага 2022 года. Падрыхтаваны спецыяльна створанымі камісіяй і працоўнай групай праект паправак у канстытуцыю быў апублікаваны для грамадскага абмеркавання ў канцы снежня.
Канкрэтны тэрмін усенароднага абмеркавання праекту новай канстытуцыі Беларусі раней не называўся: улады адзначалі, што ўсё будзе залежаць ад актыўнасці грамадзян. Свае прапановы па дакуменце беларусы могуць накіроўваць у любыя дзяржаўныя органы.
Беларускае Радыё Рацыя