У Беларусі павялічылася базавая велічыня



Базавая велічыня з 1 студзеня ў Беларусі павялічылася на тры рублі.

Пастанова ўрада пра павелічэнне базавай велічыні апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Год таму базавая велічыня ў нашай краіне павялічылася на 2 рублі і склала 29 рублёў, два гады таму — на 1,5 рубля і складала 27,5 рубля.

Ад базавай велічыні залежаць памеры некаторых падаткаў і збораў. Сярод іх — штрафы, стыпендыі, дапамогі (у тым ліку па беспрацоўі) і іншыя выплаты.