Google судзіцца з ўладамі Беларусі



Кампанія Google звярнулася ў суд з просьбай праверыць законнасць дзеянняў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Працэс праходзіць у Вярхоўным судзе за закрытымі дзвярыма.

Раней, у МАРГ заяўлялі, што Google парушае антыманапольнае рэгуляванне. Гаворка ішла аб пераўстаноўцы дадаткаў на смартфонах Android у Беларусі.