Рэферэндум-2022: да сярэдзіны студзеня трывае грамадскае абмеркаванне
Да сярэдзіны студзеня ў краіне трывае грамадскае абмеркаванне зменаў і дапаўненняў у галоўны закон краіны. Прапановы па Канстытуцыі прымаюць чыноўнікі і праўладныя аб’яднанні.
Старшыня Пінскай арганізацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Вераніка Іванова гаворыць, што гэта цалкам фармальны працэс:
– Наша партыя ў асобе Міхаіла Іванавіча Пастухова ды іншых прававедаў распрацоўвала праект Канстытуцыі, накіроўвала яго на разгляд. Мы не атрымалі ніякага адказу, нават нельга сказаць, што дадзены праект не разгледзелі, прызналі яго неадпаведным. З намі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, не хочуць нават размаўляць. То бок дадзеная Канстытуцыя, па іх меркаванні, павінна прымацца на безальтэрнатыўнай аснове.
Пасля завяршэння абмеркавання, зацверджаны праект павінны надрукаваць у дзяржаўных выданнях і праз месяц ад гэтага моманту правесці галасаванне.
Беларускае Радыё Рацыя