ДТЗ з тураўтобусам на Віцебшчыне: двое пацярпелых у цяжкім стане



ДТЗ з турыстычным аўтобусам на Віцебшчыне.

Двое пацярпелых расейцаў застаюцца ў цяжкім стане. Пра гэта паведаміў галоўны доктар Віцебскай абласной клінічнай лякарні Яўген Матусевіч. Усяго ў шпіталі знаходзяцца 42 пацыенты. Частка з іх рыхтуецца да выпіскі.

Нагадаем, 3 снежня турыстычны аўтобус, у якім ехалі грамадзяне Расеі, на 119-м кіламетры трасы М8 сутыкнуўся з легкавіком. Аўтобус перакуліўся. Кіроўца легкавога аўтамабіля, жыхар Крычава, загінуў на месцы. СК завёў па факце крымінальную справу.

Беларускае Радыё Рацыя