На фуражцы маёй…



У сценах былога каралеўскага палацу апошняга караля Рэчы Паспалітай – Гарадзенскім Новым Замку адкрылася выстава фуражак і пілотак, якія насілі пасля Другой сусветнай вайны да 1991 году.

[Not a valid template]

Фуражка на нашых землях з’явілася яшчэ ў 19-ым стагоддзі. Асаблівую папулярнасць не толькі сярод вайскоўцаў, але студэнтаў ды інжынераў фуражка набывае перад Другой сусветнай.

У экспазіцыі каля 70 розных галаўных ўбораў, якія належылі розным відам войскаў і спецыяльных службаў Савецкага часу.

Фуражкі прадставіў з прыватнага збору гарадзенскі збіральнік Станіслаў Ускоў:

– Фуражкі Савецкага Саюза, Рэспублікі Беларусь, армія, ваенна-марскі флот, міліцыя, чыгунка. Я збіраю фуражкі каля 10 гадоў. Гэта дастаткова працяглы працэс. А пачалося ўсё з падарункаў. Пасля знаходзіў на “блышыных рынка”, у інтэрнеце, шукаў паўсюль.

Самай рэдкай, паводле збіральніка, на выставе з’яўляецца фуражка МДБ на транспаце. Сама установа праіснавала некалькі гадоў, а знайсці такі экземпляр фуражкі амаль немагчыма.

У калекцыі Станіслава ужо амаль паўтары сотні фуражак, а на выставе прадстаўлена крыху менш за палову збораў гарадзенца.

Беларускае Радыё Рацыя