Каму ў Беларусі будуць дапамагаць будаваць жыллё?
Лукашэнка назваў абсалютным прыярытэтам фінансавую падтрымку ў будаўніцтве жылля шматдзетных сем’яў і людзей у пагонах. Пра гэта ён заявіў 4 студзеня, прымаючы з дакладам намесніка прэм’ер-міністра Анатоля Сівака і міністра архітэктуры і будаўніцтва Руслана Пархамовіча, паведамляе БЕЛТА.
Падчас сустрэчы Лукашэнка закрануў пытанні жыллёвага будаўніцтва. «Зразумела, што ёсць абсалютны прыярытэт — гэта шматдзетныя сем’і, людзі ў пагонах, таму што яны не могуць зарабіць больш, чым мы ім плацім. І яны не маюць права зарабляць на баку. Таму іх трэба ў нейкай ступені падтрымліваць», — адзначыў ён.
Фота: gp.by