У рэзервовы фонд Лукашэнкі ўвальюць рэкордную суму, каб кампенсаваць санкцыі
Сёлета ў рэзервовы фонд Аляксандра Лукашэнкі з бюджэту запланавана ўліць амаль мільярд 170 мільёнаў рублёў. Гэта больш, чым за два папярэднія гады разам узятыя.
900 мільёнаў рублёў з гэтай сумы прызначаныя на кампенсацыю стратаў ад заходніх санкцый. Пра гэта паведаміла чалец Савета Рэспублікі Таццяна Рунец, каментуючы дзяржаўны бюджэт на 2022 год. Яна дадала, што выдаткі на падтрымку экспарцёраў павялічваюцца на 127%, або 242 мільёны рублёў. Гэтыя грошы пойдуць на льготнае крэдытаванне здзелак па набыцці беларускай прадукцыі. Дарэчы, амаль палову ад 900 мільёнаў пералічаць у бюджэт Менска.