Чацвёра іракцаў пераплылі з Беларусі ў Польшчу на пантоне



З Беларусі ў Польшчу нелегальна перабрацца спрабавалі 32 чалавекі, паведамляе памежнае ведамства Польшчы. Чацвёра грамадзян Індыі ўброд перайшлі раку Свіслач. Чацвёра іракцаў пераплылі яе ж на пантоне – іх затрымалі. А ў раёне Чарэмхі група з 11 мігрантаў спрабавала штурмаваць мяжу.