Суд над журналістам Аляксандрам Івуліным прызначаны на 17 студзеня



Суд над 29-гадовым журналістам, блогерам і футбалістам „Крумкачоў” Аляксандрам Івуліным прызначаны на 17 студзеня. Працэс адбудзецца ў судзе Савецкага раёна Менска. 

Івуліна вінавацяць у арганізацыі ці актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады. 

Журналіста затрымалі 3 чэрвеня і спярша прысудзілі адміністрацыйны арышт — 30 сутак. А 2 ліпеня Івулін атрымаў статус падазраванага па крымінальнай справе.