МАЗ спыняецца да 6 красавіка
Менскі аўтамабільны завод спыняе галоўны канвеер на 10 дзён. Рабочых адправяць у вымушаныя адпачынкі. Падобныя праблемы могуць закрануць ўсю машынабудаўнічую галіну.
Карэспандэнт БелаПАН запытаў у рабочых МАЗа, ці праўда, што завод не будзе працаваць увесь наступны тыдзень?
Большасць апытаных гэтую інфармацыю пацвердзіла, адзін з завадчан удакладніў, што на працу трэба выходзіць 6 красавіка. Некаторыя баяліся адказваць і казалі: „Мы нічога не ведаем”, „Я не памятаю”.