Вольга Івашына: Муж адчувае сябе добра
Гарадзенскага журналіста Дзяніса Івашына перавялі пасля карцара, дзе ён сустрэў 2022 год, у камеру да іншых зняволеных.
Пра стан здароўя Дзяніса распавядае яго жонка Вольга Івашына:
-Адчувае сябе, у прынцыпе, добра, наколькі гэта магчыма. Былі ў яго невялічкія праблемы са здароўем, але ўсё наладзілася. І доктар да яго прыходзіў пасля таго, як мы паднялі вэрхал чарговы раз. Ён пасля карцару спачатку быў на каранціне, пасля яго перавялі ў камеру звычайную ў панядзелак. У панядзелак жа ён напісаў скаргу на гэтую дзіўную працэдуру, якую з ім правялі ў карцары з прымусовай стрыжкай.
Па словах Вольгі, яна працягвае ліставанене з адміністрацыяй турмы:
-Цэлых дзесяць месяцаў мы адны адпіскі атрымліваем. Усё ў парадку, ніякіх парушэнняў няма. Паглядзім, што яны адкажуць на маю скаргу, якую я напісала, такі падаруначак ім на Новы год зрабіла ў пракуратуру. 3-га яны атрымалі, паглядзім, што адкажуць. Адміністрацыя, як звычайна, прыкрывае свае парушэнні супраць Дзяніса.
Вольга канстатуе, што больш за 100 дзён сям´я не атрымлівае лістоў ад Дзяніса і сувязь з ім толькі праз адваката, які мае падпіску аб неразгалошванні справы, і таму толькі паведамле пра стан яго здароўя.
Беларускае Радыё Рацыя