Памёр былы галкіпер БАТЭ Аляксандр Федаровіч



Раніцай 5 студзеня памёр трэнер брамнікаў БАТЭ Аляксандр Фёдаравіч, піша football.by.

Аляксандру Федаровічу было 48 гадоў, ён быў чатырохразовым чэмпіёнам Беларусі ў складзе БАТЭ.

Паведамляецца, што ён знаходзіўся ў шпіталі ў цяжкім стане і быў падлучаны да апарата ШВЛ. Пра час і месца развітання будзе вядома пазней.