У Беларусі біржавы рынак каштоўных папер упаў на 40% у 2021 годзе



Па дадзеных біржы, у грашовым выражэнні біржавы рынак каштоўных папер скараціўся ў 2021 годзе амаль на 40% – да 7,552 млрд рублёў. Для параўнання: у 2020 годзе гэты паказчык ацэньваўся сумай 12,5 млрд. рублёў. Пры гэтым біржавы рынак вырас па колькасці здзелак на 3,41% – да 13149 здзелак супраць 12716 у 2020 годзе.

Аналітыкі кампаніі „Айгеніс” падлічылі, што сярэдняя сума здзелкі ў 2021 годзе на біржавым рынку каштоўных папер паменшылася на 41% – да 574,4 рублёў з 979,8 рублёў у 2020 годзе.

Больш за ўсё скараціўся біржавы рынак акцый. У грашовым выражэнні зніжэнне склала амаль 52%. Аб’ём гэтага рынку па выніках года ацэньваецца сумай усяго 51 млн рублёў. Колькасць здзелак з акцыямі скарацілася на 3% – да 2763.

У грошах біржавы рынак аблігацый звузіўся амаль на 40% – да 7,5 млрд рублёў. Аднак па колькасці здзелак гэты сегмент дадаў 5%, да 10386 здзелак.

officelife.media