Палітвязня Паўла Вінаградава перавялі ў жодзінскую турму
Блогера і актывіста Паўла Вінаградава перавялі ў жодзінскую следчую турму №8, паведамляюць праваабаронцы.
Дагэтуль яго трымалі ў ізалятары часовага ўтрымання Бярэзінскага раёна. Вінаградава затрымалі 22 снежня ў яго доме ў Беразіне. На актывіста пачалі крымінальную справу паводле артыкула 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці), частка 2 артыкула 367 КК (паклёп на прэзідэнта) і арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Новы адрас для лістоў: Следчая турма №8, Жодзіна, вул. Савецкая, 22А.