Расея і Беларусь абмяркоўваюць будаўніцтва новай АЭС, — кіраўнік «Расатама»



Расея і Беларусь вядуць перамовы аб магчымым будаўніцтве новай АЭС, заявіў у суботу ў інтэрвію тэлеканалу «Россия 24» кіраўнік «Расатаму» Аляксей Ліхачоў. Яго словы цытуе агенцтва Інтэрфакс.

Раней паведамлялася, што Беларусь разглядае магчымасьць будаўніцтва другой АЭС, адпаведнае даручэнне Лукашэнкі прапрацоўвае ўрад, заявіў прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка ў канцы снежня.

«Пытаньне ня вельмі простае, трэба правесці вялікі абʼём навуковых даследаванняў, не толькі эканамічных разлікаў, зыходзячы з комплекснай праграмы развіцця краіны», — сказаў Галоўчанка падчас наведвання БелАЭС.

Для фінансавання будаўніцтва БелАЭС быў прыцягнуты расейскі дзяржкрэдыт на $10 млрд. Першы энэргаблок увялі ў прамысловую эксплуатацыю 10 чэрвеня 2021 году. Па словах Галоўчанкі, увод другога энэргаблока запланаваны да лета 2022 года.