Акцыя салідарнасці ў Варшаве



Беларусы Варшавы правялі акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і народам Казахстана, які падняўся супраць шматгадовай дыктатуры за лепшую долю і волю. Акцыя праходзіла традыцыйна пад бел-чырвона-белымі сцягамі, з плакатамі, у якіх беларусы паказвалі сваё стаўленне да падзей, і партрэтамі палітвязняў.

Кажа ўдзельніца акцыі Вольга:

– Гэты год пачаўся для ўсіх дрэнна, у навагоднюю ноч быў забіты чалавек супрацоўнікамі міліцыі ў Беларусі. Крыху пазней быў учынены суіцыд палітзняволенага. І яшчэ крыху пазней была спроба суіцыду – жанчына наглыталася таблетак. У пачатку года пачаліся пратэсты ў Казахстане і былі ўведзеныя незаконна пуцінскія войскі. І беларускія войскі таксама ўвайшлі на тэрыторыю Казахстана незаконна.

Удзельнікі акцыі заклікалі ўсе дэмакратычныя краіны аб’яднацца перад агульным ворагам для ўсіх народаў – Пуціным. З гэтым быў абсалютна згодны паляк, які выступіў з цёплымі словамі падтрымкі беларусаў у іх барацьбе супраць тыраніі.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:  

Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя