У Глыбокім раздалі стужкі з беларускім арнаментам
У Глыбокім грамадскія актывісты правялі вулічную акцыю па раздачы мінакам стужак з беларускім арнаментам. „У глыбоцкіх крамах не знайшлі стужак з бел-чырвона-белым узорам, але ўсё адно вырашылі раздаць стужкі хоць і з дададткам зялёнага колеру, бо гэта таксама нейкі напамін людзям пра беларускасць”, – кажа Зміцер Лупач.
– Адметна тое, што ніхто з людзей, якія праходзілі, не называў нас фашыстамі, не адмаўляўся ад стужкі – усе бралі. Праўда, стужка не зусім беларуская была, бо беларусы ў нацыянальных строях не выкарыстоўвалі зялёны колер. Але радуе тое, што ўлада таксама хоча стварыць нешта сваё, што не раздаюць георгіеўскія стужкі, а свае нацыянальныя.
Стужкі з беларускім арнаментам былі раздадзеныя ў цэнтры горада Глыбокае, у парку Перамогі. Падобныя акцыі, па словах актывістаў, яны будуць ладзіць часцей, каб людзі ўзгадвалі, што яны – БЕЛАРУСЫ.
[Not a valid template]
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае
Фота аўтаркі