У Кіеве прайшла акцыя, прысвечаная канфлікту ў Казахстане
Арганізатарам падзеі выступіла грамадскае аб’яднанне “Беларускі Дом ва Украіне”.
“Сёння назіраем насамрэч гераічнае супрацьстаянне казахcкага народа”, – падкрэслівае актывістка аб’яднання Бажэна Жолудзь:
– Нам хацелася падтрымаць народ Казахстана. У першыя дні яны паказалі тую моц народа, якая можа сказаць сваё слова і паказаць так, як шматлікія “лідары” хочуць, каб народ жыў па іх правілах, не будзе, яны паказалі свой менталітэт. Але цяпер, усе мы ведаем, што звярнуліся па дапамогу да АДКБ, да Пуціна, і ўсе мы разумеем, што падзеі будуць развівацца дакладна так, як гэта было ў Беларусі ў 2020 годзе.
Плануецца, што ў новым 2022-м годзе традыцыйныя нядзельныя акцыі беларусаў на Майдане захаваюцца, і яны працягнуць уздымаць найбольш вострыя пытанні, звязаныя з краінай.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя