Траім палітвязням „хімію” змянілі на „хатнюю хімію”
Палітвязню Юрыю Вяршуку па памілаванні змянілі пакаранне з „хіміі” на „хатнюю хімію”.
Як нагадваюць праваабаронцы, гамяльчука Юрыя Вяршука асудзілі на два гады „хіміі” за зневажальны каментар пад відэа, на якім старшыня Гомельскага аблвыканкама Салавей адказвае на пытанні грамадзян. Сваё пакаранне ён адбываў у ПУАТ № 36.
Раней, 5 студзеня, з „хіміі” на „хатнюю хімію” перавялі яшчэ двух палітычных зняволеных – Уладзіміра Шурубейкі і Яраслава Збароўскага. Пакаранне на больш мяккае ім замянілі таксама ў выніку памілавання.
Як вядома, „хіміяй” неафіцыйны называюць адбыццё пакарання абмежаваннем волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу. „Хатняя хімія” прадугледжвае адбыццё пакарання без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.