Медыкі заклікаюць вакцынавацца людзям са станоўчым ВІЧ-статусам
Медыкі настойліва рэкамендавалі арганізацыям, якія займаюцца падрымкай людзей са станоўчым ВІЧ-статусам, праводзіць у гэтым асяродку працу па неабходнасці супрацькавіднай вакцынацыі. Дзеля гэтага з валанцёрамі лекары правялі навучальныя семінары.
Па словах старшыні Пінскай арганізацыі “Пазітыўны рух” Аляксандра Павяльчука, вядзецца інфармаванне людзей з ВІЧ, але прымусу быць не можа:
„Матываванне на прышчэпку, тлумачэнне ўсіх сітуацый з ковідам-19, наколькі гэта ўсё складана. Я скажу прама: я прапаную і тлумачу ўсім. Але не настойваю не ў якім разе. Прымушаць гэта рабіць нельга, а прапаноўваць натуральна трэба. Чаму? Таму што не ў кожнага моцная імунная сістэма, ёсць людзі, якія ўвесь час хварэюць”.
Суразмоўца дадае, што сярод людзей са станоўчым ВІЧ-статусам, як і ва ўсім грамадстве, розныя думкі адносна супрацькавіднай імунізацыі, але большасць схіляецца за прышчэпку.
Беларускае Радыё Рацыя