“Раман пра Беларусь і Янку Купалу” – рэпартаж Яны Запольскай



“Ёсць людзі, якія бачаць дарогу толькі тады, калі іх па ёй вядуць”, – такімі словамі пачынаецца новы раман Уладзіміра Някляева “Гэй Бэн Гіном”. З палітычных прычын кніга выйшла ў Польшчы і адразу стала запатрабаванай сярод беларускіх чытачоў. Уражаннямі ад прачытання рамана дзеляцца літаратары: Уладзімір Арлоў і Алесь Аркуш.