Сям’ю святара Сяргея Разановіча перавялі з СІЗА-7 Берасця ў турму №1 Гародні



Затрыманых 1 снежня 2020 года праваслаўнага святара Сяргея Разановіча, ягоную жонку Любоў і сына Паўла перавялі з СІЗА-7 Берасця ў турму №1 Гародні.

Там жа ўжо знаходзіцца Мікалай Аўтуховіч і іншыя фігуранты справы. Іх родныя кажуць, што суд будзе праходзіць у Гародні, што тлумачыць пераводы абвінавачаных у турму №1, піша «Новы час».

Вядома, што следства па «справе Аўтуховіча» скончана, і яна хутка будзе перададзеная ў суд. Па справе праходзіць 13 чалавек. Разановічаў, як і іншых, абвінавачваюць у акце тэрарызму. Па версіі следства, сям’я Разановічаў нібыта дапамагала Аўтуховічу хавацца ад сілавікоў.