З красавіка Тайланд будзе збіраць з кожнага турыста па $9



Замежным турыстам з красавіка 2022 года давядзецца плаціць у Тайландзе збор у памеры 300 батаў (каля $ 9). Навіну паведаміла мясцовая газета Bangkok Post са спасылкай на прэс-сакратара ўрада каралеўства Тханакона Бунконгванчана.

Збор плануюць уключыць у кошт авіябілетаў. Асобна распрацуюць механізм аплаты для тых, хто прыязджае ў краіну наземным транспартам.

Міністэрства турызму і спорту Тайланда падлічыла, што турызм прынясе эканоміцы ў 2022 годзе ад 1,3 трлн да 1,8 трлн батаў, гэта значыць ад $38 млрд да $53 млрд. Такія вынікі чакаюць у тым выпадку, калі краіну ў бягучым годзе наведаюць ад 5 да 15 млн замежнікаў.

Атрыманыя ад збору грошы разлічваюць накіраваць на развіццё турыстычных напрамкаў і страхаванне.

Аб планах увесці турыстычны збор улады Тайланда гавораць з 2016 года. У траўні 2021-га ізноў-ткі Bangkok Post анансавала, што збор можа з’явіцца са студзеня гэтага года. Суму агучвалі такую ​​ж – 300 батаў.

officelife.media