Чарговая ютуб-прэм’ера беларускіх «Купалаўцаў»



На афіцыйнай старонцы ў сацыяльных сетках – відэаверсія спектакля «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» паводле аднайменнага раману Сяргея Пясецкага. Рэжысёр Мікалай Пінігін. «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» апісвае падзеі Другой сусветнай вайны ў Вільні і Гародні. Гэта – сатыра, якая ў гратэскавай форме адлюстроўвае перш за ўсё псыхалагічны вобраз тыповага прадстаўніка савецкага мэнталітэту сталінскіх часоў. Галоўную ролю выконвае актор Андрэй Дробыш. Пра гэты персанаж – нам расказала Валянціна Гарцуева, якая выконвае адну з роляў.

„Гэта гісторыя на мой погляд чалавека, які знаходзіцца ў вельмі цяжкіх абставінах, у вельмі цяжкім становішчы. Мне здаецца, гэта такая тэатральная падзея, Андрэй Дробыш, мне вельмі падабаецца, што ён робіць. Ён гадзіну 40 хвілін не сыходзіць са сцэны, і на 100 адстокаў аддаецца. Ён атрымаўся вельмі абаяльным, дурным, страшным у нейкіх момантах, як ён павінен быць. Але абаяльным”.

«Убачымся 13 студзеня а 19:00 паводле беларускага часу ў эфіры ютуб-канала «Купалаўцы», запрашаюць беларускія акторы, якія на знак пратэсту ў 2020 годзе пакінулі сцены афіцыйнага дзяржаўнага тэатра імя Янкі Купалы. Праз старонку ютуб падчас прагляду спектакля актораў таксама можна падтрымаць і фінансава.

Беларускае Радыё Рацыя