У Беларусі падвысілі цану на газ у балонах для насельніцтва



Цана на газ у балонах для насельніцтва вырасла ў Беларусі з 1,26 да 1,37 рубля за кілаграм. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) прыняло рашэнне яшчэ 3 студзеня, але дакумент афіцыйна апублікаваны 12-га чысла і ўступае ў сілу на наступны дзень.

Кошт паднімаецца на газ у балонах па 5 л (2 кг), 12 л (5 кг) і 27 л (11,4 кг). Напрыклад, ранейшы кошт 5-літровага балона — 2,52 рубля, а новы — 2,74.

У папярэдні раз тарыф мянялі ў сакавіку 2021 года. У 2019-м такі газ каштаваў па 1,11 рубля за кілаграм, а ў 2017-м – 1 рубель.