Чэмпіянат КХЛ будзе прыпынены 14 студзеня
Пасля матчаў КХЛ 13 студзеня чэмпіянат будзе прыпынены да алімпійскай паўзы.

Частка гульняў рэгулярнага чэмпіянату пройдуць падчас Алімпіяды, астатнія матчы – пасля яе. Існуе два варыянты: скарочанага рэгулярнага чэмпіянату або скарочанага плэй-оф. Фармат працягу сезону будзе абмяркоўвацца лігай і клубамі пасля яго спынення. Раней, 11 студзеня, КХЛ правяла пазапланавую нараду з кіраўнікамі клубаў наконт распаўсюджвання каронавірусу і вялікай колькасці хворых у лізе. На ім было прынята рашэнне паўнавартасна завяршыць рэгулярны чэмпіянат з магчымай зменай схемы плэй-оф.
Марозава і Крысціян завяршылі выступленне на тэнісным турніры ў Адэлаідзе
Беларуская тэнісістка Лідзія Марозава і амерыканка Кейтлін Крысціян не здолелі прабіцца ў паўфінал парнага разраду турніру ў аўстралійскай Адэлаідзе. У чвэрцьфінале беларуска-амерыканскі тандэм менш чым за гадзіну саступіў у дзвюх партыях японскай пары Макота Ніномія/Эры Хадзумі – 3:6, 1:6.
Беларуская гарналыжніца Марыя Шканава дабілася найлепшага выніку ў кар’еры
Беларуская гарналыжніца Марыя Шканава паказала найлепшы вынік у кар’еры на этапах Кубка свету, упершыню фінішаваўшы ў топ-20. У першай спробе спаборніцтваў па слаламе, якія прайшлі ў Аўстрыі, Марыя Шканава паказала 27-ы час. Гэта дазволіла ёй усяго другі раз у кар’еры прайсці ў трыццатку лепшых на этапах Кубка свету. На другой трасе беларуска стала 19-й і па суме дзвюх спроб заняла выніковае 20-е месца. Папярэдні раз Марыя Шканава набірала ачкі ў агульны залік пяць гадоў таму – таксама ў слаламе ў студзені 2017 года ў Заграбе.
Міхаіл Шыбун папоўніў склад „Менска”
Паўабаронца Міхаіл Шыбун падпісаў кантракт з „Менскам”, — паведамляе прэс-служба „гараджан”. У мінулым сезоне ў складзе «Крумкачоў» ён стаў бронзавым прызёрам у першай лізе. А паўабаронца „Менска” Яраслаў Яроцкі стаў гульцом „Віцебска”, — інфармуе „БФ”. У мінулым сезоне футбаліст правёў за „Менск” 25 матчаў, забіў 1 гол і аддаў 2 галявыя перадачы.
Беларускае Радыё Рацыя
