Лукашэнка не з’явіўся на адкрыцці медыцынскага цэнтра ў Берасці
Лукашэнка не з’явіўся на адкрыцці медыцынскага цэнтра ў Берасці.
Замест яго на адкрыцці прысутнічаў яго прадстаўнік па Берасцейскай вобласці Валерый Іваноў. Як паведаміла крыніца сайта Charter97.org, у Берасці да апошняга рыхтаваліся да таго, што Лукашэнка прыедзе ў горад. Праходзілі прэвентыўныя затрыманні, актыўна працавала міліцыя. Раней паведамлялася, што адкрыццё медыцынскага цэнтра было запланаванае на 24 снежня, але Лукашэнка не змог прыехаць і мерапрыемства перанеслі.
Днём раней Лукашэнка заявіў, што мае кавідную пнеўманію.
Беларускае Радыё Рацыя