Інфляцыя ў Беларусі за мінулы год наблізілася да 10%



Інфляцыя ў Беларусі за снежань 2021 года склала 0,9%. А за ўвесь мінулы год — 9,97%, – паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Гэта самы вялікі паказчык з 2016 года.

Найбольш за год выраслі цэны на харчовыя тавары — 11,4% (за снежань — 1,3%). Нехарчовыя тавары за год падаражэлі на 9,9% (0,3% за снежань), паслугі — 7,6% (0,9% за снежань).