Паказ канцэрта беларускіх музыкаў у падтрымку Алеся Пушкіна ў Варшаве
У Цэнтры сучаснага мастацтва «Уяздоўскі замак», у будынку Лабараторыі (зала імя Войцеха Крукоўскага), пакажуць запіс дабрачыннага канцэрта ў падтрымку палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна.
Дата: 14 студзеня
Час: 19:00 (час мясцовы)
Месца: Уяздоўскі замак, Jazdów 2a, Варшава
Канцэрт зладжаны Беларускай Радай культуры ў знак салідарнасці з Алесем Пушкіным, а таксама з усімі дзеячамі культуры, рэпрэсаванымі па палітычных матывах.
У канцэрце ўзялі ўдзел Андрэй Мельнікаў, Алег Хаменка, Аляксандр Памідораў, N.R.M., гурт «Рэха».
Сродкі ад продажу білетаў пойдуць на падтрымку Беларускай Рады культуры.
Мастак Алесь Пушкін арыштаваны 30 сакавіка 2021 года. Напрыканцы снежня мастаку выстаўлена абвінавачванне паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: паводле ч. 3 арт. 130 (наўмысныя дзеянні па рэабілітацыі нацызму, здзейсненыя групай асобай) і арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў). Цяпер яго справа накіравана ў суд.