Старшыня АБСЕ папярэдзіў аб пагрозе вайны ў Еўропе



Збігнеў Раў, старшыня Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) і кіраўнік МЗС Польшчы, заявіў аб пагрозе вайны ў Еўропе. Заява была зроблена на пасяджэнні Сталай рады АБСЕ ў Вене 13 студзеня, прысвечаным пытанням бяспекі ў Еўропе, у прыватнасці, крызісу вакол Украіны і патрабаванням Расеі аб «гарантыях бяспекі».

«Пагроза вайны ў рэгіёне АБСЕ цяпер уяўляецца большай, чым калі-небудзь за мінулыя 30 гадоў», — цытуе Раў Deutsche Welle. «Крызіс пагражае стабільнасці ўсёй еўрапейскай систэмы», — дадаў польскі дыпламат, выступаючы перад прадстаўнікамі 57 краін, у тым ліку Расеі і ЗША, і заклікаючы выкарыстоўваць фармат АБСЕ для зніжэння рэгіянальнай напружанасці.

Фота: news.tvs-24.com