Аўтарцы славутых “Ручнікоў” споўнілася б 80



Аўтарцы тэксту песні “Ручнікі”, якая, па сутнасці, стала народнай, паэтцы Веры Вярбе (1942-2012) 14 студзеня споўнілася б 80 гадоў з дня нараджэння.

І калі б яна толькі напісала свой адзін верш “Ручнікі” – гэтага хапіла б ёй стаць вядомай у Беларусі. Таму што песню на словы Веры Вярбы, музыку напісаў кампазітар Мікалай Пятрэнка, да сённяшніх дзён беларусы з радасцю яе спяваюць:

У суботу Янка ехаў ля ракі,

Пад вярбой Алёна мыла ручнікі,

“пакажы, Алёна, броды земляку,

Дзе тут пераехаць на кані раку…

Вера Вярба была родам з Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыла філфак БДУ, працавала ў рэдакцыях газеты “Літаратура і мастацтва”, у часопісе “Беларусь”. З вершамі пачала выступаць у друку з 1958 года. Напісала і выдала зборнікі паэзіі “Вочы вясны” (1962), “Белыя пісьмы” (1967), “Высакосны год” (1969), “Сіняя бухта” (1975), “Альфа” (1978), “Мая маленькая планета” (1982) і многія іншыя.

Вера Вярба вядома аўтарам паэзіі як паэтка са сваім голасам, са сваім стылем, са сваёй манерай пісьма. Яна хораша і шчыра пісала пра прыгажосць роднай Беларусі, пра спрадвечнае і заўсёды новае – пра каханне, пра пачуцці каханай і маладой маці, пра тое, што добра ведала і мацней за ўсё любіла.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя